Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа
Сайт: http://kolastheatre.by/ Адрас: 210026, Рэспубліка Беларусь, г. Віцебск, вул. Замкавая, 2. Білетная каса: (+375 212) 36-00-43. Дырэктар: Шацько Рыгор Іванавіч: (+375 212) 36-42-13. theatre@vitebsk.by Адміністратары: Язева Аксана Валер’еўна: (+375 212) 37-22-78. Намеснік дырэктара па арганізацыі гледача: Харкевіч Юлія Аляксандраўна:(+375 212) 36-06-80. Галоўны мастак: Макаранка Святлана Пятроўна:(+375 212) 36-92-86. Літаратурна-драматычная частка: Дашкевіч Святлана Мікалаеўна:(+375 212) 36-92-86.litdrama.sd@gmail.com Факс: (+375 212) 36-07-83.
У рэпертуары тэатра можна ўбачыць традыцыйную і глыбокую псіхалагічную драму, дакрануцца да яркіх праяў нацыянальнай самасвядомасці, атрымаць асалоду ад тонкай гульні інтэлекту і лёгка ўвайсці ў імклівы струмень тэатральнага эксперыменту.
На коласаўскай сцэне – спектаклі, напоўненыя высокай паэзіяй, звернутай да розуму і сэрца сучасніка. Сёння ў тэатры з'яўляюцца спектаклі новых, падчас незвычайных жанраў: эраты(ліры)чная камедыя, сучасная прыпавесць, музычная легенда, фантасмагарычная камедыя, сола для дзіцячага голасу, пластычна-драматычная фантастыка, кранальная камедыя і шматлікія іншыя. Тут, несумнеўна, кожны знойдзе нешта для сябе.
На працягу ўсёй гісторыі мастацкае аблічча тэатра традыцыйна вызначаюць акцёры. У трупе тэатра – знакамітыя артысты-коласаўцы: народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Тадэвуш Кокштыс, народная артыстка Беларусі Святлана Акружная, заслужаная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Валянціна Петрачкова, заслужаныя артысты Беларусі Вячаслаў Грушоў, Таццяна Ліхачова, Тамара Скварцова, Тамара Шашкіна. Дырэктар тэатра – заслужаны артыст Беларусі Рыгор Шацько.
Коласаўцы пабывалі з гастролямі ў Польшчы, Украіне, Расіі. Са спектаклем «Шагал… Шагал…» тэатр стаў лаўрэатам міжнародных тэатральных фестываляў у Англіі, Шатландыі (Эдынбург), Францыі (Парыж), Польшчы (Торунь), Малдове (Кішынёў), Італіі і іншых прэстыжных тэатральных форумах. Спектакль «Дадому» па п'есе Алены Паповай (пастаноўка Віталя Баркоўскага) адзначаны Галоўным прызам на Міжнародным тэатральным фестывалі «Смаленскі каўчэг» (2008 год), а спектакль «Прывітанне, Альберт!» - дыпломам і прызам «За лепшую рэжысуру» (2010 год). Са спектаклямі «Бацька» А.Стрындберга і «Кацярына Іванаўна» Леаніда Андрэева ў 2004 і 2005 гадах тэатр выязджаў на тэатральны фестываль у Турцыю (г.Трабзон).